Беларусы ў красавіку прадалі валюты на 3,6 млн. даляраў

27.05.2010 16:01
Архив Редакция

У Беларусі ў красавіку гэтага года чысты продаж насельніцтвам замежнай валюты (наяўнай і безнаяўнай) склаў 3,6 млн. даляраў у эквіваленце супраць чыстай куплі ў памеры 33,7 млн. даляраў у сакавіку і чыстага продажу ў памеры 74,8 млн. даляраў у лютым. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку краіны.

Па дадзеных Нацбанка, у прыватнасці, у мінулым месяцы беларусы прадалі 517,1 млн. даляраў (супраць 548,7 млн. даляраў у сакавіку), а купілі — 513,5 млн. даляраў (супраць 582,4 млн. даляраў), паведамляе АФН.
У тым ліку продаж наяўнай валюты склаў 509,3 млн. даляраў, у той час як купля — 488,7 млн. даляраў. Продаж і купля безнаяўнай валюты склалі адпаведна 7,8 млн. даляраў і 24,8 млн. даляраў.
Такім чынам, па наяўнай валюце склалася чыстая прапанова на суму 20,6 млн. даляраў. Па безнаяўнай валюце чысты попыт склаўся на 17 млн. даляраў, паведамілі ў Нацбанку.

Как вам новость?
Головоломки