Беларусы купляюць менш кватэр

07.02.2011 14:47
Архив Редакция

У рэгіёнах Беларусі падаюць цэны на жыллё з прычыны зніжэння на яго попыту. Па выніках 2010 года ў абласных цэнтрах кватэры патаннелі прыблізна на 5 -10%. У прыватнасці, на 19 студзеня 2011 года ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Гомелю, за 2010 год у параўнанні з 2009 годам агульная колькасць угодаў, звязаных з кватэрамі, паменшылася на 7-15%. 

За 2010 год цэны на жыллё ў Берасці знізіліся на 10% да 730 даляраў за квадратны метр, у Гомелі — на 17%, аднапакаёвая кватэра ў горадзе каштуе каля 25 тыс. даляраў. У Горадні цэны ўпалі на 5-10%, найбольш танную кватэру ў «хрушчоўцы» тут можна купіць за 22-23 тыс. даляраў. Кошты на віцебскія кватэры знізіліся на 5%, тут аднапакаёвыя кватэры старой планіроўкі прадаюцца за 22-25 тыс. даляраў, новай планіроўкі — за 30-34 тыс. даляраў, паведамляе газета «Нерухомасць Беларусі» са спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага кадастравага агенцтва Беларусі.

Большасць угодаў з жыллём (70-75%) у абласных гарадах краіны складаецца пры ўдзеле рыэлтарскіх кампаній. Калі некаторыя кіраўнікі такіх арганізацый адзначаюць, што для павышэння цэн на кватэры ў 2011 годзе няма ніякіх прычынаў, то іншыя прагназуюць невялікі іх рост, а трэція спецыялісты мяркуюць, што захаваецца падзенне коштаў.

Індэкс цэн у будаўніцтве на студзень склаў 101,52%

Міністэрства эканомікі Беларусі ўстанавіла індэкс цэн у будаўніцтве на студзень 2011 года ў памеры 101,52%. Такое рашэнне прынята пастановай ведамства № 10 ад 27 студзеня. «Рост зацверджанага індэкса ў студзені абумоўлены ростам індэкса змянення заработнай платы, павелічэннем кошту будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый», — заявілі ў мінэканомікі.

Яшчэ адной прычынай ў ведамстве назвалі рост тарыфаў на паслугі па кіраванні і тэхабслугоўванні будаўнічай тэхнікі, грузаперавозкі аўта- і чыгуначным транспартам.

Как вам новость?
Головоломки