Беларусы лічаць, што жывуць лепш за расійцаў і літоўцаў

21.04.2011 13:12
Архив Редакция

Міжнародная даследчая кампанія Gallup апытала жыхароў 124 дзяржаў, ці задаволеныя яны сваім узроўнем жыцця. Вынікі апытання паказалі, што найбольш спрыяльнай краінай у гэтым плане з'яўляецца Данія, дзе 72% насельніцтва лічаць сябе квітнеючымі. Беларусь апынулася на 57-ым месцы, абагнаўшы Расію (58-е месца) і Літву (66-е месца).

Польшча заняла 55-ы радок рэйтынгу, ЗША — 12-ы, паведамляе DELFI са спасылкай на LiveScience. Хібнасць вынікаў апытання можа складаць 1,7% — 5,7%.

Дзясятка краін з самым высокім узроўнем дабрабыту:

1. Данія — 72%
2. Швецыя — 69%
3. Канада — 69%
4. Аўстралія — 65%
5. Фінляндыя — 64%
6. Венесуэла — 64%
7. Ізраіль — 63%
8. Новая Зеландыя — 63%
9. Нідэрланды — 62%
10. Ірландыя — 62%

Дзясятка краін з самым нізкім узроўнем дабрабыту:

1. Чад — 1%
2. ПАР — 2%
3. Гаіці — 2%
4. Буркіна-Фасо — 3%
5. Камбоджа — 3%
6. Нігерыя — 3%
7. Таджыкістан — 3%
8. Танзанія — 4%
9. Малі — 4%
10. Каморскія выспы-4%

Как вам новость?