Беларусы Малдовы падтрымаюць Лукашэнку на выбарах

08.11.2010 13:08
Архив Редакция

Беларусы Малдовы заявілі аб сваёй падтрымцы дзейнага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на будучых выбарах. У сваім звароце, тэкст якога ўхваліла рада беларускай абшчыны ў Малдове, этнічныя беларусы выказалі ўпэўненасць у тым, што Аляксандр Лукашэнка з'яўляецца найлепшым кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы.

У лісце гаворыцца, што дасягненні сучаснай Беларусі, упэўненасць беларускага народа ў шчаслівай будучыні беларусы Малдовы непарыўна звязваюць з імем Аляксандра Лукашэнкі і таму напярэдадні выбараў кіраўніка дзяржавы яны заяўляюць аб яго падтрымцы, перадае БелТА.

«Мы захопленыя дарогамі, чысцінёй гарадоў і вёсак, прамысловым патэнцыялам краіны, у якой пераможана карупцыя, працуе закон, дастаткова ўвагі надаецца экалогіі, ахове здароўя і адукацыі. Мы захопленыя тым, як жывуць у Беларусі людзі, як абаронены дзяржавай дзеці і старыя», — падкрэслілі ў сваім звароце беларусы Малдовы.

Беларусы Малдовы адкрываюць нядзельную школу для дзяцей

Беларуская суполка ў Малдове плануе аднавіць на якасна новай аснове дзейнасць нядзельнай школы для дзяцей. Вучням будуць выкладаць беларускую мову, літаратуру, гісторыю, распавядаць аб культуры, традыцыях і звычаях іх этнічнай радзімы. Пра гэта паведаміў старшыня Беларускай абшчыны ў Малдове Юры Статкевіч.

Падобная нядзельная школа працавала на працягу трох гадоў з 2005 па 2008 гады. Вялі выкладанне члены беларускай суполкі ў Малдове, але некаторым з іх, як адзначыў Юры Статкевіч, было нялёгка праводзіць урокі праз адсутнасць спецыяльнай педагагічнай адукацыі, а таксама з прычыны паважнага ўзросту.

Цяпер са з’яўленнем у беларускай абшчыне Малдовы маладых педагогаў вырашана аднавіць дзейнасць нядзельнай школы для беларускіх дзяцей, зрабіўшы асаблівы акцэнт на падрыхтоўку вучняў старэйшых класаў да паступлення ў ВНУ Беларусі. Дзеці будуць вывучаць прадметы на аснове адукацыйных праграмаў, атрыманых ад беларускага боку.

Акрамя таго, кіраўніцтва нядзельнай школы плануе стварыць музей беларускай культуры, дзе будуць прадстаўлены нацыянальныя касцюмы, элементы фальклору, кнігі, сувеніры, іншыя экспанаты, звязаныя з беларускай культурай, пісьменнствам, гісторыяй, традыцыямі, звычаямі.

Как вам новость?
Головоломки