Беларусы навучыліся браніраваць столікі онлайн праз мабільны

05.01.2011 13:11
Архив Редакция

Беларускія праграмісты распрацавалі сістэму, якая дазваляе браніраваць столікі ў рэстаранах онлайн праз мабільны тэлефон. Пра гэта паведаміў кіраўнік інкубатара бізнес-праектаў БДУІР Аляксандр Мялешчанка. «Карыстаючыся інавацыяй, кліенты могуць у рэжыме рэальнага часу бачыць, якія столікі ў рэстаране вольныя, знаёміцца з меню, карыстацца зніжкамі», - сказаў ён.

Па словах прадстаўніка БДУІРа, рэстараны ў сваю чаргу змогуць аптымізаваць працу, больш эфектыўна кіраваць браніраваннем столікаў, дастаўкай заказаў, весці ўлік інфармацыі аб кліентах, апавяшчаць іх аб навінах і спецыяльных акцыях пры дапамозе e-mail і СМС-рассылак, перадае БелТА.

Аляксандр Мялешчанка паведаміў, што беларускае вынаходніцтва пратэставалі ў Санкт-Пецярбургу (Расія), пасля чаго пачалі ўкараняць у адным з беларускіх рэстаранаў. Як адзначыў спецыяліст, галоўнае адрозненне інавацыі ад замежных аналагаў заключаецца ў тым, што яна не патрабуе ўсталёўкі дадатковага праграмнага забеспячэння. «Пры неабходнасці сістэма можа быць інтэграваная з ужо існуючым ва ўстанове праграмным забеспячэннем», — падкрэсліў кіраўнік інкубатара бізнес-праектаў.