Беларусы пачалі забіраць з банкаў і рублёвыя ўклады

11.04.2011 17:45
Архив Редакция

За сакавік банкаўскія ўклады насельніцтва ў нацыянальнай і замежнай валюце знізіліся амаль на 1,2 трлн. рублёў і склалі на пачатак красавіка менш за 23,9 трлн. рублёў (7,84 млрд. даляраў). З гэтага ўклады ў беларускіх рублях знізіліся на 1,18 трлн. рублёў (386,89 млн. даляраў), а ў замежнай валюце — на 40,4 млн. даляраў.

На пачатак красавіка ўклады ў нацыянальнай валюце склалі больш за 9,7 трлн. рублёў, у замежнай — больш 4,65 млрд. даляраў. Для параўнання, за першыя два месяцы 2011 года ўклады выраслі на 2,1 трлн. рублёў (688,53 млн. даляраў), паведамілі ва ўпраўленні Нацбанка. Усяго за за першы квартал 2011 года рост рублёвых і інвалютных дэпазітаў фізічных асобаў склаў крыху больш за 922 млрд. рублёў, або 4%.

Дэпазіты ў нацвалюце за гэты перыяд зменшыліся на 103,8 млрд. рублёў (на 1,1%), у замежнай — выраслі на 272,1 млн. даляраў (на 6,2%).

«У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам у нашай краіне гарантуецца поўная захаванасць зберажэнняў насельніцтва ва ўсіх банках. Да таго ж даходы грамадзян ад размяшчэння грашовых сродкаў у банкаўскіх укладах не абкладаюцца падаткам», — заявілі ў Нацбанку.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, у канцы сакавіка рэзка ўзрасла колькасць кліентаў беларускіх банкаў, якія хочуць забраць дэпазіты ў замежнай валюце. Эксперты мяркуюць, што праз гэта з прычыны нестабільнай сітуацыі з валютай на ўнутраным рынку краіны вяртанне ўкладаў можа стаць для банкаў праблемай. У пачатку красавіка Нацбанк паабяцаў не замарожваць валютныя ўклады насельніцтва.

Как вам новость?
Головоломки