Беларусы пачалі збор сродкаў на штрафы асуджаным за "Стоп бензін"

08.06.2011 16:32
Архив Редакция

Адразу ж, як стала вядома аб прысудах ўдзельнікам ўчорашняй акцыі "Стоп бензін" у выглядзе буйных штрафаў, пачаўся збор сродкаў для іх аплаты. На сайце арганізатараў ёсць інфармацыя, якім чынам можна пералічыць грошы. Абмеркаванне аказання дапамогі ідзе і ў суполцы "Стоп-бензін" ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте".

На 9 чэрвеня запланавана таксама асабістая сустрэча арганізатараў з усімі жадаючымі падтрымаць матэрыяльна асуджаных аўтааматараў.

Як піша «Наша Нiва», тых, хто жадае паўдзельнічаць у выплаце штрафаў, вельмі шмат.

Нагадаем, штрафамі пакараныя Зміцер Кавалгін і Павел Груздзіловіч — па 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў) паводле ч.1 арт 2334 АПК РБ за «ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні», Алеся Макась і А. Рэдзькін аштрафаваныя на 15 базавых (525 тысяч рублёў), сума штрафу І. Прыбыльскай пакуль невядомая.

Как вам новость?