Беларусы павінны банкам 4,57 млрд. даляраў

29.04.2010 10:51
Архив Редакция

Па дадзеных Нацбанка, агульная запазычанасць насельніцтва перад беларускімі банкамі на першага сакавіка 2010 года склала 13,5 трлн. рублёў (ці 4,57 млрд. даляраў). Пры гэтым з пачатку года вырасла сума пратэрмінаванай запазычанасці — у сярэднім паказчык павялічыўся на 0,2% і склаў 0,6% ад агульнай сумы выдадзеных насельніцтву крэдытаў.

У Нацбанку адзначылі, што не ў апошнюю чаргу індэкс расце і таму, што грамадзяне пры атрыманні крэдыту не пралічваюць свае рэальныя прыбыткі і бяруць крэдыт, сума выплатаў па якіх рэальна перавышае фінансавыя магчымасці, перадае «Рэспубліка».

У Рэспубліканскай асацыяцыі спажывецкіх кааператываў фінансавай узаемадапамогі, дзе нядаўна правялі даследаванне рынку «дробных» спажывецкіх крэдытаў, прыйшлі да несуцяшальных высноваў. Рэкардсменам па пераплаце стала ААТ «Міжнародны рэзервовы банк». Крэдыт на адзін мільён рублёў, атрыманы ў гэтым банку па стаўцы 12% гадавых у суме з дадатковымі плацяжамі ў канчатковым выніку складае эфектыўную стаўку па крэдыце 109,24%.

Зрэшты, іншыя банкі мала чым саступаюць лідару. Напрыклад, крэдыт на гэтую ж суму ў «МТБанк» і «Беларускі Індустрыяльны Банк» пад 17% гадавых у выніку атрымліваецца ў 99,71% і 106,91% гадавых. Нават адзін з лідараў на рынку спажывецкага крэдытавання «Прыёрбанк» аказваецца не зусім выгодным партнёрам пры атрыманні невялікіх пазык. Мільённы крэдыт тут «цягне» на 97,91% эфектыўнай адсоткавай стаўкі.

Как вам новость?
Головоломки