Беларусы пазбаўляюцца ад рублёў за мяжой

06.05.2011 16:00
Архив Редакция

На чыгуначным вакзале ў Вільні 5 траўня грамадзянін Беларусі абмяняў на даляры 40 млн. рублёў. Абмен праходзіў па курсе 4,2 тыс. рублёў за даляр — такі курс выставіў літоўскі Medicinos bankas. Пра гэта паведаміў сведка абмену — яшчэ адзін беларус, які мяняў нацыянальную беларускую валюту на замежную.

«Хлопец памяняў рублі на даляры. Чарга ў абменнік — усяго чалавек пяць. Але кожны стаіць перад касай 20-30 хвілін, таму што многія мяняюць мільёны», — цытуе сведку «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

У абменным пункце банка пацвердзілі, што беларусы часта здаюць рублі. Звычайна — да пяці мільёнаў за раз, але бывае, што і больш за 40 млн. рублёў. Супрацоўніца банка паведаміла, што, напрыклад, курс беларускага рубля змяняецца некалькі разоў на дзень. На момант гутаркі еўра можна было купіць за 6,15 тыс. рублёў.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, каб абмяняць рублі на замежную валюту, у Беларусі людзі стаяць каля абменных пунктаў не толькі днём, але і ўначы. На 6 траўня афіцыйны курс даляра беларускага Нацбанка складае 3,001 тыс. рублёў, еўра — 4,469 тыс. рублёў. У банках мінімальны курс пры куплі гэтых валют складае 3,061 тыс. рублёў і 4,5 тыс. рублёў адпаведна.

Как вам новость?
Головоломки