Беларусы прайгралі ў латарэю 182 млн. даляраў

25.10.2010 15:22
Архив Редакция

Спецыялісты падлічылі, што агульная сума, прайграная беларусамі ў розныя латарэі, складае больш за 182 млн. даляраў (не менш за 20 млн. толькі за гэты год). На гэтыя грошы можна было б купіць каля 5,2 тыс. аднапакаёвых кватэр, дзеля выйгрышу якіх часцей за ўсё людзі і ўдзельнічаюць у латарэях.

Паводле апытання, 49% людзей, якія ўдзельнічаюць у латарэях, хацелі б выйграць менавіта кватэру. Разам з тым, у Беларусі было разыграна менш за 200 кватэраў. 30% апытаных ўдзельнічаюць у латарэях, каб выйграць грошы, 14% — аўтамабіль. Каля 4% рэспандэнтаў хацелі б выйграць пуцёўку на адпачынак, 1% — золата, распавялі ў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!».

Па падліках спецыялістаў, арганізатарам адной беларускай латарэі за восем гадоў яе існавання ўдзельнікі «падарылі» каля 60 млн. даляраў. Кошт аднаго квітка складае ўсяго 1,15 даляра. Аднак, калі ўлічыць, што ў сярэднім кожны тыдзень гуляе каля 250 тыс. білетаў агульным коштам у 287,5 тыс. даляраў, атрымаецца, што гадавое абарачэнне арганізатараў латарэі складзе каля 15 млн. даляраў. Разам з тым удзельнікі прайграюць палову гэтай сумы — каля 7,5 млн. даляраў.

Гульцы іншай латарэі, якая існуе ў Беларусі з 2005 года, прайгралі ў цэлым каля 120 млн. даляраў. Так, тыповы тыраж латарэі скупляецца за 413 тыс. даляраў, з якіх удзельнікі прайграюць, як і ў выпадку з папярэдняй латарэяй, амаль палову — 206,5 тыс. даляраў.

Удзельнікі яшчэ адной латарэі, розыгрыш якой праходзіць больш за 100 разоў на год, прайграюць яшчэ каля мільёну даляраў. А ўдзельнікі штодзённай латарэі, якая кожны раз збірае па 10 тыс. даляраў, на год прайграюць мінімум 1,6 млн. даляраў.

Как вам новость?
Головоломки