Беларусы прайгралі ўсе тры матчы на ЧС па хакеі

04.05.2011 11:21
Архив Редакция

Зборная Беларусі, саступіўшы ў овертайме Францыі, пацярпела трэцюю запар паразу на папярэдняй стадыі 75-га чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіць у славацкіх гарадах Кошыцы і Браціслава. Цяпер беларускім хакеістам ў турніры з яшчэ трыма аўтсайдарамі першага этапу трэба будзе змагацца за захаванне прапіскі ў элітным дывізіёне.

Францыя — Беларусь — 2:1 (у авертайме) (1:0, 0:0, 0:1, 1:0).
 
3 Траўня. Кошыцы. «Ладзіслаў Трояк Арэна». 3968 гледачоў.

Суддзі: С. Партанэн, Ю.-П.Рон (абодва — Фінляндыя), М. Хрыбар (Славенія), С. Шульц (Германія).

Францыя: Юэ; Авіцю — Беш, Менье (капітан) — С. Трэй — Бельмар; Башэ — К. Экефей, Тардзіф — Т. Да Каста — С. Да Каста; Муазан — Русэль, Хендэрсан — Гра — Дэразье; Раман — Ро — Арасамена; Флёр, Жаніль.
 
Беларусь: Мезін; Дзянісаў — С. Коласаў, Кулакоў — А. Стась — А. Касціцын; Д. Корабаў — Касцючонак, Угараў — Грабоўскі (капітан) — Мялешка; Стасенка — Радзінскі, Дзямагін — Кітараў — А. Сцяпанаў; Паўловіч — Кавыршын — Міхалёў; Гарошка, Дрозд.
 
Шайбы: 1:0 — С. Трэй (К. Экефей, Менье, 12.35, у большасці), 1:1 — Дзямагін (Гарошка, Міхалёў, 55.32), 2:1 — Экефей (С. Да Каста, С. Трэй, 60.46).
 
С. Стась (Беларусь) не рэалізаваў штрафны кідок (48.22).
 
Кідкі: 35-38 (16/09, 09/07, 8-22, 2-0).

Штраф: 8 (Менье, Т. Да Каста, К. Экефей, Тардзіф) — 8 (Кітараў, Касцючонак, Угараў, А. Касціцын).

Лепшыя гульцы матчу: Юэ (Францыя) — А. Стась (Беларусь).
 
У параўнанні з папярэднім прайграным матчам са швейцарцамі (1:4) галоўны трэнер беларускай дружыны Эдуард Занкавец зрабіў перастаноўкі ў звёнах. Легіянераў з НХЛ Андрэя Касціцына і Міхаіла Грабоўскага развялі па розных тройках. Нязменнымі засталіся толькі трэцяе атакуючае спалучэнне з Аляксандрам Кітаравым ў цэнтры, а таксама пара абаронцаў Корабаў — Касцючонак, перадае БелТА.
 
Аднак да паляпшэння гульні гэтыя перастаноўкі не прывялі. Беларусы ажывіліся толькі ў трэцім перыядзе, калі амаль у тры разы перасягнулі супернікаў па колькасці кідкоў у створ варот. У выніку менш чым за 5 хвілін да заканчэння асноўнага часу Сяргею Дзямагіну ўдалося перавесці гульню ў авертайм. Аднак ён працягваўся ўсяго 46 секунд, пакуль абаронцы Сяргей Коласаў і Аляксандр Радзінскі не пакінулі без апекі на пятачку перад варотамі Кевіна Экефея, дазволіўшы яму спакойна расстраляць ва ўпор Андрэя Мезіна.
 
Зборная Беларусі прайграла Францыі ўпершыню больш чым за 17 гадоў, калі ў 1993 годзе ўступіла на «Прызе Вестак» (3:4). У папярэдніх 12 вочных паядынках беларусы атрымалі 10 перамог пры адной паразе і адной нічыёй.
 
Выніковае становішча пасля першага этапу: Канада — 8 ачкоў (пасля 3 матчаў; розніца шайбаў 17-5), Швейцарыя — 6 (3; 8-5), Францыя — 3 (3; 3-11), Беларусь — 1 (3; 3-10).
 
Канада, Швейцарыя і Францыя выйшлі ў другі этап, Беларусь пазмагаецца ў турніры за захаванне прапіскі ў элітным дывізіёне.
 
Супернікамі беларусаў у турніры на выжыванне стануць аўтсайдэры астатніх трох папярэдніх груп: 5 траўня — той, хто прайграе у матчы Нарвегія — Аўстрыя, 7 траўня — хто прайграе ў матчы Данія — Латвія і 8 траўня — каманда Славеніі. Два няўдачнікі кругавога турніру пакінуць элітны дывізіён.
 
Зборная Беларусі ў сваёй гісторыі двойчы гуляла ў турніры за захаванне элітнай прапіскі — у 2001 годзе на ЧС у Нямеччыне і ў 2003 годзе на ЧС ў Фінляндыі. Абодва разы беларусы займалі другое месца з чатырох, але ўсё роўна пакідалі эліту, паколькі зборная Японіі тады мела бронь у мацнейшым дывізіёне і заставалася ў ім незалежна ад занятай пазіцыі.
 

Выніковае становішча пасля першага этапу ў групе А: Нямеччына — 8 ачкоў (пасля 3 матчаў; розніца шайбаў 9-5), Расія — 6 (3; 10-9), Славакія — 3 (3; 9-9), Славенія — 1 (3; 7-12).
 
Германія, Расія і Славакія выйшлі ў другі этап, Славенія пазмагаецца ў турніры за захаванне прапіскі ў элітным дывізіёне.

Заўтра, 4 траўня, пройдуць заключныя матчы ў групах С (Аўстрыя — Нарвегія, Швецыя — ЗША) і D (Данія — Латвія, Фінляндыя — Чэхія).

Становішча каманд у групе С: ЗША — 6 ачкоў (пасля 2 гульняў; розніца шайбаў 9-3), Швецыя — 4 (7-5), Нарвегія — 2 (2; 7-8), Аўстрыя — 0 (2; 1-8).
 
ЗША і Швецыя датэрмінова забяспечылі сабе выхад у наступную стадыю, трэці пропуск разыграюць 4 траўня ў вочнай дуэлі Нарвегія і Аўстрыя.

Становішча каманд у групе D: Чэхія — 6 ачкоў (пасля 2 гульняў; розніца шайбаў 10-2), Фінляндыя — 5 (2; 8-3), Латвія — 1 (2; 4-7), Данія — 0 (2; 1-11).
 
Чэхія і Фінляндыя датэрмінова забяспечылі сабе выхад у наступную стадыю, трэці пропуск разыграюць 4 траўня ў вочнай дуэлі Латвія і Данія.
 
У другі раунд чэмпіянату свету выходзяць па тры найлепшыя каманды кожнай групы. Чатыры аўтсайдары папярэдняга этапу ў кругавым турніры будуць змагацца за захаванне месца ў мацнейшым дывізіёне. Два няўдачнікі пакінуць эліту.
 
Лепшыя бамбардзіры чэмпіянату свету: Джэф Скінар (Канада) — 5 (3 +2) ачкоў, Джон Таварэс (Канада) — 5 (2 +3), Ілля Кавальчук (Расія) — 5 (0 +5), Ярка Іманен (Фінляндыя) — 4 (3 +1), Раян Гарднер (Швейцарыя) — 4 (2 +2), Ладзіслаў Надзь (Славакія) — 4 (2 +2), Іва Рутэман (Швейцарыя) — 4 (1 +3), Роберт Нільсан (Швецыя) — 4 (0 +4).

Как вам новость?
Головоломки