Беларусы сабралі 1,6 млн рублёў на штраф для віноўніка бойкі на Нямізе

30.05.2011 11:02
Архив Редакция

Удзельнікі беларускай блогасферы вырашылі сабраць грошы на выплату штрафу віноўніку бойкі на Нямізе, якая завязалася паміж міліцыянтамі і мужчынам, якія ўступіўся за студэнта-безбілетніка. Мужчыну абавязалі заплаціць 700 тыс. штрафу. Сабраная ж неабыякавымі да інцыдэнту людзьмі сума больш чым у два разы перавысіла штраф — 1,6 млн рублёў.

Навіну аб бойцы на Нямізе беларусы актыўна абмяркоўвалі на форумах і ў сацыяльных сетках. Пасля паведамленні аб тым, што мужчыну, які ўступіся за студэнта, аштрафавалі, у сацсетках арганізавалі стыхійную акцыю па зборы сродкаў для вінаватага ў бойцы. Толькі праз Twitter за чатыры гадзіны людзі сабралі больш за 1,29 млн рублёў. Каля 370 тыс. мужчыну перадалі асабіста. Сабраныя грошы, якія засталіся пасля выплаты штрафу, мужчына мае намер пералічыць на рахункі тых, хто мае патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе, паведамляе «Салiдарнасць».

«Дзякуй усім вялізны, сябры, я узрушаны. Я ніяк не чакаў такога эфекту, шчыра кажу, усяго толькі хацеў дапамагчы чалавеку. Калі бачыш «беспредел» з боку кантралёраў, заўсёды хочацца дапамагчы», — з удзячнасцю адзначыў мужчына.

«Напэўна, калі я ляжаў на зямлі, усе думалі, што гэта я не аплаціў праезд. Мабыць, у кожнага здараліся такія сітуацыі, калі кантралёр патрабаваў аплаты на месцы, хоць разбіся, але аплаты. А тут яшчэ міліцыя, гэта людзей і закранула. Мабыць, быў нейкі прэцэдэнт», — растлумачыў мужчына прычыну такога рэзанансу інцыдэнту на Нямізе.

Пры гэтым ён адзначыў, што не мае намеру апратэстоўваць рашэнне суда. «Зразумела, што міліцыя працавала як належыць, яна затрымлівала парушальніка, які не падпарадкаваўся яе дзеянням. Уявіце супрацоўніка міліцыі, які б мяне адпусціў — ён бы дрэнна сябе адчуваў, тое ж самае кандуктар-кантралёр. Таму для іх было альбо загінуць на месцы, альбо ўзяць мяне», — адзначыў мужчына.

Як раней паведамляў Тэлеграф, 25 траўня ў Мінску каля станцыі метро Няміга адбылася бойка з удзелам супрацоўнікаў міліцыі і мінчукоў. Супрацоўнікі міліцыі з ужываннем сілы затрымалі мужчыну, які «вырашыў заступіцца за студэнта-безбілетніка». Людзі пачалі заступацца за мужчыну.

Как вам новость?
Головоломки