Беларусы ў сакавіку скупілі валюты на 768 млн. даляраў

06.04.2011 15:18
Архив Редакция

Нацыянальны банк Беларусі паведаміў 6 красавіка, што ў сакавіку чыстая купля насельніцтвам замежнай валюты (наяўнай і безнаяўнай) склала 768,1 млн. даляраў. Менавіта гэта стала галоўнай прычынай рэзкага зніжэння аб'ёму золатавалютных рэзерваў краіны, якія ў вызначэнні ССРД МВФ на пачатак красавіка склалі ў эквіваленце 3,76 млрд. даляраў, знізіўшыся за месяц на 262,3 млн. даляраў.

Па выніках сакавіка аб’ём золатавалютных рэзерваў Беларусі ў нацыянальным вызначэнні знізіўся на 257,9 млн. даляраў і, па папярэдніх дадзеных на 1 красавіка 2011 года, склаў у эквіваленце 5,25 млрд. даляраў, праінфармавалі ў Нацбанку

«Галоўнай задачай, якая пастаўлена прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь перад Нацыянальным банкам і ўрадам, з’яўляецца недапушчэнне далейшага зніжэння дзяржаўных золатавалютных рэзерваў і нарошчванне іх да канца 2011 года да велічыні, якая адпавядае трохмесячнаму сярэдняму імпарту (у эквіваленце 9-10 млрд. даляраў), што забяспечыць неабходны ўзровень знешнеэканамічнай бяспекі краіны», — адзначылі ў НББ.

Тым часам, як раней паведаміў Тэлеграф, курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют з пачатку год знізіўся на 7,01% пры тым, што калідор на 2011 год складае плюс/мінус 8%.

Акрамя таго, Беларусь стала лідарам сярод краін былога СССР па росце курсу еўра з 31 снежня 2010 года па 7 красавіка 2011 года. Курс еўрапейскай валюты за гэты перыяд вырас на 9,77% з 3972,6 да 4360,59 рублёў.

У той жа час банкі суседніх з Беларуссю краін працягваюць дэвальваваць беларускі рубель. Так, у некаторых латвійскіх банках дэвальвацыя рубля даходзіць да 50%.

Тым часам прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе паездкі ў Берасцейскую вобласць заявіў, што ажыятаж на валютным рынку выкліканы хуткім падвышэннем мытных пошлін на аўтамабілі і спыніцца да ліпеня 2011 года.

Как вам новость?
Головоломки