Беларусы сталі больш есці

07.04.2011 15:44
Архив Редакция

За апошнія пяць гадоў насельніцтва Беларусі стала ўжываць больш прадуктаў харчавання. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Напрыклад, па папярэдніх дадзеных за 2010 год кожны жыхар краіны з'еў на 149 кілаграмаў больш гародніна-бахчавых культур — на 22 кілаграмы больш, чым у 2005 годзе.

Рацыянальная норма спажывання гэтага віду прадукту складае 143,4 кілаграма. Мяса і мясапрадуктаў за названы перыяд беларусы сталі есці на 23 кілаграмы больш — 84 кілаграмы на душу насельніцтва (рацыянальная норма складае 70 кіляграмаў). Яек кожны беларус з’еў на 40 штук больш — 296 штук (пры рацыянальнай норме ў 257 штук).

Спажыванне на душу насельніцтва пладоў і ягад з 47 кілаграмаў у 2005 годзе вырасла да 65 кілаграмаў у 2010 годзе. Аднак паказчык не дасягнуў рацыянальнай нормы спажывання — яна складае 98,6 кілаграма. Спажыванне бульбы ў 2010 годзе склала 183 кілаграмы на душу насельніцтва, перавысіўшы норму амаль у паўтара разы (рацыянальная норма складае 129,1 кілаграма).

Спажыванне прадуктаў харчавання на душу насельніцтва (у кілаграмах)
Таблица потребления продуктов питания-1.jpg«На працягу шэрагу гадоў па спажыванні бульбы, мяса, малака і яек рэспубліка займае адно з лідзіруючых месцаў сярод краін СНД», — растлумачылі ў Нацстате.

Так, у Беларусі ядуць значна больш бульбы, мяса і малака, чым у Казахстане, Азербайджане, Арменіі, Кыргызстане, Малдове, Расіі і Украіне. Украіна сярод пералічаных краінаў займае тут другое месца — кожны жыхар краіны з’ядае 133 кілаграмы бульбы. Акрамя таго, Украіна даганяе Беларусь і па колькасці ўжывання яек — 272 штукі на жыхара.

На другім месцы па колькасці з’едзенага мяса і мясапрадуктаў на душу насельніцтва знаходзіцца Расія — 67 кілаграмаў. Малака і малочных прадуктаў беларусы ўжываюць амаль столькі ж, колькі і ў Расіі — 247 і 246 кілаграмаў адпаведна.

Как вам новость?
Головоломки