Беларусы сталі больш выйграваць у інтэрактыўных гульнях

06.04.2010 15:05
Архив Редакция

З пачатку 2010 года беларусы сталі больш выйграваць у электронных інтэрактыўных гульнях, да якіх у нашай рэспубліцы адносяцца «Спортлото 5 з 36» і «КЕНО» (па дадзеных кампаніі «Спорт-пари»).

Электронныя інтэрактыўныя гульні з’явіліся ў Беларусі параўнальна нядаўна. З гэтым відам гульняў, папулярным ва ўсім цывілізаваным свеце, жыхароў рэспублікі пазнаёміла кампанія «Спорт-пари». Знаёмства адбылося ў кастрычніку 2008 года з запуску вядомай усім з дзяцінства гульні «Спортлото 5 з 36», якая збірала ля блакітных экранаў цэлыя сем’і. Правілы гульні засталіся ранейшымі, змянілася толькі форма прыёму ставак. Зараз гэта высокатэхналагічны працэс, умяшанне чалавечага фактару ў які зведзена да нуля.

Электронныя інтэрактыўныя гульні ўжо даўно папулярныя ва ўсім свеце. Да іх аматараў можна аднесці і нашых суседзяў — расейцаў, украінцаў, палякаў, літоўцаў, і еўрапейцаў — чэхаў, немцаў, французаў, італьянцаў, ангельцаў, і амерыканцаў, а таксама  шматлікіх іншых. Больш за тое,  электронныя інтэрактыўныя гульні дазваляюць фармаваць высокія ўзроўні грашовых прызаў, за кошт чаго да тэрміналаў выстройваюцца чэргі з ахвотнікаў зрабіць стаўкі і сарваць буйны куш.

Напрыклад, па дадзеных інтэрнэт-рэсурсу www.lotomatic.ru, у Заходняй Еўропе сярэднестатыстычны жыхар робіць стаўкі на суму 150-200 даляраў, а ў ЗША — на 450 даляраў. У Беларусі гэта лічба пакуль значна ніжэй.

Па дадзеных «Спорт-пари», за 2,5 месяца існавання штодзённай гульні «КЕНО» ў Беларусі, было зроблена больш за 1,8 млн. ставак  — гэта, як калі б, згулялі ўсе жыхары Мінскай вобласці і ўсе жыхары буйнага рэгіянальна цэнтра. За гэты час гульцам было выплачана выйгрышаў на суму, якая перавышае тры мільярды рублёў.

Так, на Вялікдзень, у «КЕНО» адразу два гульцы выйгралі па 50 млн. рублёў кожны. Прычым, гэта ўжо не першы буйны выйгрыш у гэтай гульні. У лютым гэтага года жыхарка невялікага мястэчка Іўе Гродзенскай вобласці стала ўладальніцай 100 млн. рублёў, якія ёй прынесла аўстаўка. Не адстае ад «КЕНО» і гульня «Спортлото 5 з 36», у якой з пачатку года было разгуляна ўжо два Джэк-поты агульнай сумай выйгрышаў больш за 310 млн. рублёў.

Бізнэс у сферы электронных інтэрактыўных гульняў «празрысты», бо ў арганізатараў няма магчымасці паўплываць на вынікі розыгрышаў. Усё залежыць ад самога гульца: ён сам выбірае лікі, на якія ставіць і  сам выбірае кошт стаўкі, як, напрыклад, у КЕНО.

Как вам новость?
Головоломки