Беларусы сталі чэмпіёнамі свету ў эстафеце ў пяцібор'і

07.09.2010 09:46
Архив Редакция

Мужчынская зборная Беларусі па сучасным пяцібор'і выйграла эстафету на чэмпіянаце свету. У кітайскім Чэнду вызначыліся Міхаіл Пракапенка, Дзмітры Мелях і Міхаіл Міцык, якія набралі ў суме 6132 ачкі.

Уладальнікамі срэбра стала каманда Паўднёвай Карэі — 6108 балаў, а бронза дасталася расійскім пяціборцам — 6026 ачкоў, паведамляе БелТА. Беларусы паўтарылі свой поспех двухгадовай даўніны, калі яны таксама ўзняліся на найвышэйшую ступень п’едэстала гонару.

Сусветнае першынство завершыцца ў аўторак, 7 верасня, жаночай эстафетай.

Как вам новость?
Головоломки