Беларусы сталі піць менш гарэлкі

18.10.2010 10:09
Архив Редакция

У студзені-верасні 2010 года ў Беларусі на 1,7% знізіліся продажы гарэлкі ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года. Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, за гэты перыяд было прададзена 8,2 млн. дал гарэлкі, а доля яе продажаў у агульным аб'ёме спажывання алкаголю склала 43,3% (у студзені-верасні 2009 года — 46,4%).

Таксама зменшыўся аб’ём продажаў слабаалкагольных напояў — на 5,9%. Усяго за справаздачны перыяд іх было прададзена крыху больш за 1,5 млн. дал.

У той жа час, паводле статыстыкі, продажы іншых відаў алкагольнай прадукцыі істотна павялічыліся. Так, у параўнанні з мінулым годам на 22,4% павялічыўся аб’ём продажаў піва. За дзевяць месяцаў у Беларусі прадалі 25,9 млн. дал гэтага напою. Яго доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 13,7% (у студзені-верасні 2009 года — 11,7%).

Продаж лікёра-гарэлачных вырабаў у студзені-верасні 2010 года ў параўнанні са студзенем-вераснем 2009 года павялічыўся яшчэ больш значна — на 30,4%, каньяку (у тым ліку каньячных напояў і брэндзі) — на 24,4%.

Беларусы таксама сталі больш купляць віна. Аб’ём продажаў вінаграднага віна павялічыліся на 17,2% да 2,1 млн. дал, пладовага віна на 4,2% да 13,1 млн. дал, ігрыстага віна і шампанскага — на 7,9% да 822,2 тыс. дал.

Как вам новость?
Головоломки