Беларусы выйгралі першы матч на чэмпіянаце свету па хакеі

11.05.2010 09:49
Архив Редакция

У нядзелю, дзявятага траўня, зборная Беларусі па хакеі пад кіраўніцтвам Эдуарда Занкаўца правяла першы матч на чэмпіянаце свету ў Нямеччыне. Супернікам беларускай дружыны ў стартавым матчы былі хакеісты зборнай Казахстана. Матч завяршыўся перамогай беларусаў з лікам 5:2 (0:0, 2:2, 3:0).

Па ходзе сустрэчы беларуская каманда саступала суперніку дзве шайбы, аднак здолела сабрацца і давесці матч да пераканаўчай перамогі, адзначае  «Спорт-Беларусь».
У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі закінутымі шайбамі вылучыліся Дзмітры Мялешка, Міхаіл Стэфановіч, Аляксей Калюжны, Руслан Салей і Сяргей Дземагін.
Вароты беларусаў у гэтым матчы абараняў Віталь Коваль, які ў экстраным парадку замяніў Андрэя Мезіна, які напярэдадні матчу занядужаў.

Как вам новость?
Головоломки