Беларусы вінныя банкам 37,46 млн. даляраў

17.05.2010 12:32
Архив Редакция

Па дадзеных Нацыянальнага банка Беларусі, насельніцтва краіны па стане на першага траўня гэтага года віннае банкам 28 млрд. рублёў па крэдытах у беларускіх рублях і каля 28,1 млн. даляраў па валютных крэдытах. З пачатку года крэдытная запазычанасць фізічных асобаў у нацыянальнай валюце павялічылася на 17,6%.

Пры гэтым за мінулы месяц аб’ём праблемных крэдытаў насельніцтва не змяніўся, у той час як на працягу студзеня-сакавіка 2010 года быў зафіксаваны яго рост: на 1,4% за сакавік, на 5,7% за люты і на 9,7% за студзень, сведчаць дадзеныя Нацбанка, перадае АФН.
Разам з тым, аб’ём крэдытавання насельніцтва ў рублях павялічыўся на 12,7% з пачатку года, у тым ліку на 3,8% за красавік да 14,57 трлн. рублёў па стане на першага траўня.
У сваю чаргу, крэдытная запазычанасць фізічных асобаў па валютных крэдытах павялічылася з пачатку гэтага года на 13,8%, у тым ліку на 0,7% за красавік. За першыя тры месяцы запазычанасць вырасла на 2,2% за сакавік, на 4,6% за люты і на 5,7% за студзень. 
На першага траўня гэтага года рэшта валютнай запазычанасці насельніцтва перад банкамі зменшылася да 911,1 млн. даляраў. Скарачэнне тлумачыцца заканадаўчай забаронай крэдытавання фізасобаў у замвалюце, які дзейнічае з ліпеня мінулага года.

Как вам новость?
Головоломки