Беларусы з "3+2" выйшлі ў фінал "Еўрабачання"

26.05.2010 14:50
Архив Редакция

Беларускі гурт "3+2" выйшаў ў фінал 55-га міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010", які праходзіць у Осла. Гэта стала толькі другім трапляннем беларусаў у фінал за ўсю гісторыю іх удзелу ў конкурсе. У фінале група "3+2" выступіць пад нумарам дзевяць. Нумар выступу выцягнулі падчас прэс-канферэнцыі пасля паўфіналу ўдзельнікі гурта Алена Карповіч і Арцём Міхаленка.

Выканаўцы з 17 краінаў прадставілі еўрапейскай тэлеаўдыторыі песні на сцэне найбуйнейшага ў Паўночнай Еўропе закрытага спартова-канцэртнага комплексу «Теленор Арэна». За выступамі канкурсантаў сачылі 15 тыс. гледачоў у залі, больш за 120 млн. глядзела прамую трансляцыю конкурсу ў розных кутках свету, паведамляе БелТА.
Трыўмфатарамі вечару 25 траўня акрамя беларусаў сталі: Боснія і Герцагавіна, Малдова, Расія, Грэцыя, Партугалія, Сербія, Бельгія, Албанія, Ісландыя.
Гурт «3+2» выканаў песню «Butterflies», напісаную для яе расійскім кампазітарам Максам Фадзеевым і польскай паэткай Малькай Чаплін. Акампанаваў хлопцам і дзяўчатам вядомы швецкі музыка і кампазітар Роберт Уэлс.
Якую колькасць балаў атрымала група з Беларусі, пакуль не вядома, паколькі вынікі галасавання адкрываюцца толькі пасля заканчэння «Еўрабачання». Тым не менш выхад у фінал артыстаў з Беларусі — высокі для краіны вынік, паколькі падобнае ў гісторыі яе ўдзелу было ўсяго толькі аднойчы. Лаўры ў 2007 годзе дасталіся Дзмітрыю Калдуну, які выступаў пад сцэнічным імем Калдун. На шоў у Хельсінкі спявак выканаў песню Філіпа Кіркорава «Work your magic», якая прынесла яму шостае месца ў фінале. 
Паміж астатнімі пераможцамі першага паўфіналу нумара выступаў у фінале размеркаваліся наступным чынам: Боснія і Герцагавіна — 6, Малдова — 4, Расія — 20, Грэцыя — 11, Партугалія — 23, Сербія — 8, Бельгія — 7, Албанія — 15, Ісландыя — 16. 
Такім чынам, парадак выступаў у фінале «Еўрабачання-2010» выглядае наступным чынам:
1. ад паўфіналу 2
2. Іспанія
3. Нарвегія
4. Малдова
5. ад паўфіналу 2
6. Боснія і Герцагавіна
7. Бельгія
8. Сербія
9. Беларусь
10. ад паўфіналу 2
11. Грэцыя
12. Злучанае Каралеўства
13. ад паўфіналу 2
14. ад паўфіналу 2
15. Албанія
16. Ісландыя
17. ад паўфіналу 2
18. Францыя
19. ад паўфіналу 2
20. Расія
21. ад паўфіналу 2
22. Нямеччына
23. Партугалія
24. ад паўфіналу 2
25. ад паўфіналу 2.
Прабелы будуць дапоўненыя 27 траўня, па завяршэнні другога паўфіналу. Фінал конкурсу «Еўрабачанне-2010» пройдзе 29 траўня.

Как вам новость?
Головоломки