Беларусы за месяц забралі з банкаў 0,5 млрд. даляраў укладаў

12.05.2011 16:10
Архив Редакция

За красавік валютныя ўклады беларусаў скараціліся амаль на 459 млн. даляраў (на 9,9%), а з пачатку года — на 186,8 млн. даляраў (на 4,3%). Як паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі, скарачэнне аб'ёмаў укладаў адбылося праз негатыўную сітуацыю на валютным рынку краіны, а таксама інфляцыйныя і дэвальвацыйныя чаканні насельніцтва.

У цэлым, па дадзеных Нацбанка, на пачатак траўня 2011 года ўклады беларусаў склалі каля 22,8 трлн. рублёў: рублёвыя — 10,1 трлн. рублёў, інвалютныя — 4,2 млрд. даляраў у эквіваленце. З пачатку года рублёвыя і інвалютныя ўклады беларусаў скараціліся на 162,3 млрд. рублёў (на 0,7%).
 
Адначасова з гэтым уклады беларусаў у нацыянальнай валюце з пачатку года выраслі на 3,5% (на 343,5 млрд. даляраў), за красавік — на 4,6% (447,3 млрд. даляраў).

«На іх рост паўплывала павышэнне ўзроўню стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, а адпаведна, і працэнтнай стаўкі па ўкладах, што ўзмацніла абарону рублёвых дэпазітаў ад інфляцыі і павялічыла іх прыбытковасць», — растлумачылі ў Нацбанку.

Как вам новость?
Головоломки