Беларусы за тры месяцы знялі з валютных укладаў 1 млрд даляраў

14.06.2011 16:37
Архив Редакция

У Беларусі ў траўні валютныя дэпазіты насельніцтва знізіліся на 464,1 млн даляраў (11,1%) пасля зніжэння на 458,9 млн даляраў у красавіку і на 40,4 млн даляраў у сакавіку. Такія дадзеныя прыводзяцца ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банка Беларусі. Такім чынам, за тры апошнія месяцы беларусы знялі са сваіх валютных укладаў 963,4 млн даляраў.

Паводле дадзеных Нацбанка, на 1 чэрвеня аб’ём дэпазітаў насельніцтва ў замежнай валюце склаў 3,73 млрд даляраў, што на 650,9 млн даляраў (14,9%) менш, чым на пачатак года.

Уклады насельніцтва ў нацыянальнай валюце ў траўні знізіліся на 959,8 млрд рублёў (9,5%) пасля росту на 447,3 млрд рублёў у красавіку і зніжэння на 1,185 трлн рублёў у сакавіку, перадае АФН.

Рублёвыя ўклады на пачатак чэрвеня склалі 9,195 трлн рублёў, што 616,3 млрд даляраў (6,3%) менш, чым на 1 студзеня 2011 года.

Акрамя таго, тэрміновыя дэпазіты фізічных асоб у беларускіх рублях на 1 чэрвеня склалі 6,62 трлн рублёў, скараціўшыся на 4,7% за травень, пасля зніжэння за красавік на 1,6%.
За студзень-травень 2011 года тэрміновыя дэпазіты фізічных асоб скараціліся на 5,2% (на 360 млрд рублёў).

Сумарны аб’ём рублёвых дэпазітаў насельніцтва (з улікам пераводных дэпазітаў) у беларускіх банках за травень скараціўся на 9,5% (на 960 млрд рублёў) — да 9,19 трлн рублёў. За пяць месяцаў скарачэнне дэпазітаў склала 7,2%.

Как вам новость?