Беларусы занялі ў фінале "Еўрабачання" перадапошняе месца

31.05.2010 08:43
Архив Редакция

У суботу, 29 траўня, у сталіцы Нарвегіі Осла прайшоў фінал еўрапейскага музычнага конкурсу "Еўрабачанне-2010". Перамогу ў ім атрымала прадстаўніца Нямеччыны Лена. Беларускі гурт "3+2", які выступіў з песняй "Butterflies", заняла ў выніку 24-е месца.

Другое месца заняў гурт Manga з Турцыі, трэцяе месца — Paula Seling & Ovi з Румыніі. На чацвертым радку апынуўся дуэт Шані і Томаса Нэвергрына з Даніі, на пятым месцы — спявачка Сафура з Азербайджана.

Как вам новость?
Головоломки