Беларусы змогуць убачыць камету з зялёным хвастом

14.06.2010 09:46
Архив Редакция

Да Зямлі набліжаецца вялізная камета, якую праз некалькі дзён можна будзе разгледзець на небе няўзброеным вокам. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры Беларусі. 15 чэрвеня гігант наблізіцца да Зямлі на адлегласць каля 170 млн. кіламетраў.

Можна будзе выразна ўбачыць яркую кропку на небасхіле, а калі зірнуць у бінокль, то праявіцца яе зеленаваты хвост. У другой палове чэрвеня камета Макнота будзе добра бачная ў паўночным паўшар’і на ўсходзе перад ўзыходам сонца, а ў пачатку ліпеня — перад захадам, расказалі сіноптыкі.

Камета Макнота (McNaught) названа ў гонар аўстралійскага астранома, які адкрыў яе ў мінулым годзе, інфармуе Белгідраметэацэнтр. Галава нябеснага цела па памеры перавышае дыяметр Юпітара, а даўжыня хваста дасягнула ўжо аднаго мільёна кіламетраў.

Как вам новость?
Головоломки