Беларускі Bentley разагнаўся ў Эстоніі да 241 км/ч

03.11.2010 11:18
Архив Редакция

У нядзелю 31 кастрычніка ў воласці Саўэ (Эстонія) паліцэйскі патруль Пых'яскай прэфектуры затрымаў за перавышэнне хуткаснага рэжыму кіроўцы аўтамабіля Bentley з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі. 42-гадовы мужчына ехаў па шашы Талін-Пярну-Ікла з хуткасцю 241 км/ч.

Кіроўца Bentley спыніўся па першым жа патрабаванні супрацоўнікаў паліцэйскага патруля ў раёне 22-га кіламетру шашы Талін-Пярну-Ікла ў Аэсмяэ. Дапушчальная хуткасць тут складае 90 км/г, перадае DELFI.

Мужчына, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля  не стаў адмаўляць сваю віну. Ён растлумачыў, што спяшаўся на важную сустрэчу ў іншую краіну. У той жа час, па словах кіраўніка службы дарожнага нагляду Пых’яскай прэфектуры Элары Касеметса, такое тлумачэнне прыняць немагчыма.

«Калі па-чалавечы я магу зразумець невялікае перавышэнне хуткасці ў падобнай сітуацыі, то спазненне на важную сустрэчу не можа ніяк быць прычынай таго, што кіроўца нясецца з неймавернай хуткасцю і падвяргае такім чынам небяспецы сваё жыццё і жыццё ўсіх астатніх удзельнікаў дарожнага руху. Калі б аўтамабіль трапіў на такой хуткасці ў аварыю, то наступствы маглі б быць катастрафічнымі», — падкрэсліў Элары Касеметс.

Па факце правапарушэння праваахоўныя органы Эстоніі пачалі справу аб правіне. Згодна з эстонскім заканадаўствам, за перавышэнне хуткаснага рэжыму больш, чым на 40 км/г правапарушальніку пагражае штраф у памеры да 12 тыс. крон (крыху больш за тысячу даляраў), арышт або пазбаўленне права на кіраванне тэрмінам да аднаго года.

Как вам новость?
Головоломки