Беларускі бомж выйграў у Расіі больш за 24 тыс. даляраў

20.04.2011 14:37
Архив Редакция

62-гадовы беларус Юры Максімовіч, які на працягу некалькіх гадоў бамжаваў у Маскве, купіўшы за апошнія грошы латарэйны білет "Гослото", выйграў 700 тыс. расійскіх рублёў (больш за 24 тыс. даляраў). Камбінацыю лічбаў беларус выбраў незвычайную — усе лікі з аднаго дзясятка: 34, 36, 32, 31, 30. "Выбіраў паводле сваіх дат: юбілейныя або тыя, што знамянальныя для мяне", — адзначыў лёсік.

«Многія людзі гуляюць у латарэю па 30 гадоў. Распрацоўваюць цэлыя сістэмы. Пры запаўненні квіткоў выкарыстоўваюць аналітычную тэорыю верагоднасць Лапласа — і нічога! А тут пяць лічбаў з аднаго дзясятка! І калі ласка — 700 тыс.!», — адзначыў прадстаўнік «Гослото».

Па словах беларуса, дазнаўшыся аб выйгрышы, ён вырашыў будаваць дом у Беларусі і жыць там разам са сваім сабакам. Раней Юры Максімовіч працаваў трэнерам ў спартыўнай школе, але затым у аўтакатастрофе загінула яго сям’я. Страціўшы жыллё, ён вырашыў пераехаць у Маскву, дзе ён пачаў бамжаваць, перабіваючыся рэдкімі заробкамі, перадае «Life News».

«Ён жыве невядома дзе са сваім сабакам — адзіным сябрам. Калі мы паглядзелі яго пашпарт, то ўбачылі, што ён беларус, які не мае ні прапіскі, ні рэгістрацыі ў Маскве», — адзначылі ў «Гослото».

Как вам новость?
Головоломки