Беларускі ўчастак "Дружбы" акцыянуюць да канца 2010 года

26.08.2010 14:13
Архив Редакция

Да канца 2010 года ўлады завершаць акцыянаванне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Гомельтранснафта "Дружба". З 1 студзеня 2011 года прадпрыемства стане акцыянерным таварыствам са стопрацэнтным дзяржаўным капіталам. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар кампаніі Сяргей Сасноўскі.

Завяршыць увесь комплекс працаў да ўказанага тэрміну на прадпрыемстве павінны ў адпаведнасці з адмысловай пастановай урада Беларусі, якая была падпісана ў канцы ліпеня бягучага года, перадае БелТА.

Па словах Сяргея Сасноўскага, беларускі ўчастак нафтаправода «Дружба» можа быць цікавы для інвестараў. Як паведаміў гендырэктар прадпрыемства, «Гомельтранснафта «Дружба» — сучаснае прадпрыемства, якое абсталявана па апошнім слове тэхнікі. У 2009 годзе па сістэмах трубаправодаў праз тэрыторыю Беларусі было транспартавана 79,6 млн. тон расійскай нафты на экспарт, або 36% усяго расійскага экспарту. У гэтым годзе ў студзені-ліпені транспарціроўка нафты павялічылася на 3% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года.

Как вам новость?
Головоломки