Беларускі МЗС раяцца з Венгрыяй аб "Усходнім партнёрстве"

14.04.2011 11:48
Архив Редакция

Дэлегацыя міністэрства замежных спраў Беларусі 12-13 красавіка наведала Венгрыю і Славенію. У прыватнасці, у МЗС Венгрыі бакі разглядалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама адносін з Еўрасаюзам у цэлым, уключаючы Еўрапейскую палітыку суседства і праграму "Усходняе партнёрства". Таксама закраналіся пытанні венгерскага і польскага старшынявання ў ЕС.

Узначальваў беларускае прадстаўніцтва намеснік кіраўніка МЗС Валеры Варанецкі, які таксама з’яўляецца сустаршынём Міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве і Міжурадавай беларуска-славенскай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

У Будапешце Валеры Варанецкі сустрэўся з дзяржсакратаром міністэрства нацыянальнай эканомікі і сустаршынём беларуска-венгерскай камісіі Розай Надзь і дзяржсакратаром МЗС Венгрыі Жолтам Неметам, паведамілі ў беларускім МЗС.
 
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў. Акрамя таго, яны падвялі прамежкавыя вынікі рэалізацыі пратакола другога пасяджэння камісіі, падпісаным у Будапешце ў лістападзе 2010 года. Сустаршыні камісіі запланавалі тэрміны правядзення трэцяга пасяджэння органа і пытанні, якія неабходна абмеркаваць. Бакі пацвердзілі, што збіраюцца пашыраць спіс сумесных праектаў для наступнага асваення беларускага і венгерскага ўнутраных рынкаў і выхаду з сумесным прадуктам на рынкі трэціх краін.

У МЗС Славеніі Валеры Варанецкі сустрэўся з палітычным дырэктарам Мацеем Марнам, гендырэктарам дэпартаменту па еўрапейскіх справах і двухбаковых адносінах Ігарам Сенчарам, гендырэктарам дэпартаменту эканамічнай дыпламатыі і пытанняў развіцця, а таксама з сустаршынём Міжурадавай беларуска-славенскай камісіі па эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Уладзімірам Гашпарычем.

Палітыкі выказалі меркаванні наконт стану адносін Беларусі са Славеніяй і з ЕС, адзначылі напрамкі далейшага развіцця гэтых адносін.

Прадстаўнікі Венгрыі і Славеніі таксама выказалі спачуванні ў сувязі з тэрактам у Мінску, які адбыўся 11 красавіка.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, раней прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў, што праграма Еўрапейскага саюза «Усходняе партнёрства» «выпустошваецца і губляе сваю прывабнасць». «Пасля больш чым двух гадоў размоваў мы не бачым хоць колькі адчувальнага прагрэсу», — канстатаваў ён.

Как вам новость?
Головоломки