Беларускі інжынер стварыў робата, які распазнае твары людзей

06.05.2010 15:52
Архив Редакция

Інжынер Мінскага філіялу РУП "Белтэлекам" Юры Кляшторны прадставіў макет робата-маніпулятара, які прызначаны для візуальнага назірання і распазнавання аб'ектаў, у тым ліку твараў людзей. Спецыялісты мяркуюць, што робат можа быць скарыстаны ў прамысловасці, пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый і ў ваеннай справе.

Робата-маніпулятара Юры Кляшторны прадставіў у БНТУ на абароне дысертацыі на суісканне ступені магістра тэхнічных навук, перадае «Рэспубліка». Інжынер распрацаваў макет пад кіраваннем свайго навуковага кіраўніка дацэнта Рамана Навічыхіна.
Сістэма кіравання робата сумяшчальная з любымі кампутарамі, рухавікамі і датчыкамі. Ён можа працаваць у розных рэжымах — тэставым, праграмным, аўтаномным. Так, у аўтаномным рэжыме маніпулятар, распазнаўшы зададзены прадмет, пачынае сачыць за ім, прычым можа распазнаваць як простыя аб’екты, так і твары людзей.

Как вам новость?
Головоломки