Беларускі ПВТ зацікавіўся ў супрацоўніцтве з "Сколкава"

26.08.2010 16:25
Архив Редакция

Беларускі парк высокіх тэхналогій хоча ўдзельнічаць у стварэнні інавацыйных вытворчасцяў на тэрыторыі замежных тэхнапаркаў, у тым ліку і ў інавацыйным цэнтры ў вёсцы Сколкава Маскоўскай вобласці. Пра гэта заявіў намеснік старшыні прэзідыуму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Рахманаў.

«Беларусі было б выгадна ўзаемадзеянне і з такім комплексам, як «Сколкава», дзе можна стварыць серыю вытворчасцяў па тэхналогіях, якімі яна валодае, і ажыццяўляць рэалізацыю гатовай прадукцыі на рынках Расіі», — адзначыў Сяргей Рахманаў.

Ён распавёў, што Беларусь таксама разглядае магчымасць удзелу ў падобных расійскіх структурах, але і ў далёкім замежжы, за межамі СНД, перадае «БДГ. Дзелавая газета».

У той жа час, па словах прадстаўніка НАН Беларусі, усё залежыць ад умоваў, якія прапануюць патэнцыйныя партнёры. «Калі ўмовы будуць такімі, якімі мы іх бачым, — льготныя ўмовы, звязаныя з улікам правоў на інтэлектуальную ўласнасць, коштвыя паказчыкі, долевы ўдзел ў тым ці іншым прадпрыемства, — усё гэта магчыма», — растлумачыў Сяргей Рахманаў.

Прадстаўнік НАН адзначыў, што арганізацыі НАН Беларусі накіравалі ў расійскую карпарацыю «Роснано» шэсць праектаў для магчымага супрацоўніцтва, у тым ліку па вытворчасці ўстановак па ачыстцы вады на аснове мембранных тэхналогіяў. Паводле пілотнага праекту, адпаведнае прадпрыемства плануюць пабудаваць на тэрыторыі Беларусі.

Цапкала: прапановы ад «Сколкава» яшчэ не паступала

У сваю чаргу дырэктар адміністрацыі ПВТ Валеры Цапкала адзначыў, што беларускі ПВТ не адмаўляецца ад дапамогі замежных партнёраў і разглядае ўзаемадзеянне з іншымі паркамі як абмен досведам. Аднак на сённяшні дзень, па яго словах, прапановы аб супрацоўніцтве датычныя інавацыйнага цэнтру «Сколкава» ад расійскага боку не паступала.

Па плане, інавацыйны цэнтр у вёсцы Сколкава будзе ўяўляць сабой ультрасучасны навукова-тэхналагічны комплекс па распрацоўцы і камерцыялізацыі новых тэхналогій.

У той жа час першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналогіях Беларусі Уладзімір Нядзілька заявіў, што Беларусь не зацікаўленая ў тым, каб беларускія спецыялісты ПВТ з’язджалі працаваць у Расію.

Першыя рэзідэнты беларускага ПВТ зарэгістраваліся ў чэрвені 2006 года. У цяперашні час іх колькасць вырасла да 84. Каля паловы кампаній-рэзідэнтаў былі заснаваны замежнымі інвестарамі. Заказчыка

Как вам новость?
Головоломки