Беларускі ўрад дазволіў юрасобам уключаць выдаткі на валюту ў кошт прадукцыі

06.06.2011 14:32
Архив Редакция

Урад Беларусі дазволіў камерцыйным арганізацыям выдаткі, звязаныя з купляй замежнай валюты для правядзення разлікаў за сыравіну, матэрыялы, тавары, па выкарыстаных на іх набыццё пазыках, крэдытах і выплаце працэнтаў па іх у суме розніцы паміж курсам куплі замежнай валюты і курсам Нацбанка на момант пакупкі адносіць на павелічэнне кошту ўказанай сыравіны, матэрыялаў, тавараў.

Пра гэта гаворыцца ў пункце 1 пастановы Саўміна № 704 ад 3 чэрвеня «Аб некаторых пытаннях пераацэнкі маёмасці і абавязацельстваў у замежнай валюце». Першы пункт дакумента ўступае ў сілу з 1 красавіка 2011 года, рэшта дакумента — з 27 траўня.

Камерцыйныя арганізацыі таксама маюць права адносіць розніцы, якія ўзнікаюць пры пераацэнцы маёмасці і абавязацельстваў у замежнай валюце па дэбіторскай запазычанасці за адгружаныя тавары, выкананыя работы, аказаныя паслугі, па авансе, выдадзеных пастаўшчыкам і падрадчыкам на набыццё сыравіны, матэрыялаў, тавараў, працаў, а таксама па крэдыторскай запазычанасці па разліках з пастаўшчыкамі і падрадчыкамі за сыравіну, матэрыялы, тавары, выкананыя работы, аказаныя паслугі, а таксама па крэдытах, пазыках і працэнтах па іх, авансах, атрыманых ад пакупнікоў і заказчыкаў, — на даходы (выдаткі) будучых перыядаў і спісваць на пазарэалізацыйныя даходы (выдаткі) у парадку і тэрміны, устаноўленыя кіраўніком арганізацыі, але не пазней за 31 снежня 2014 года.
 
Урад таксама даручыў міністэрству фінансаў у дзесяцідзённы тэрмін вызначыць парадак адлюстравання камерцыйнымі арганізацыямі ў бухгалтарскім уліку гаспадарчых аперацый у адпаведнасці з дадзенай пастановай.

Как вам новость?