12.04.2011 12:41
Архив

Курс беларускага рубля працягнуў сваё падзенне ў адносінах да курсу кошыка валют (даляра, еўра і расійскага рубля), абясцэніўшыся за суткі на 0,01% да 7,61%. Цяпер яго, паводле дадзеных Нацыянальнага банка Беларусі, аддзяляе толькі 0,39% ад мяжы дазволенага ўладамі калідора на год.

Курс даляра за суткі вырас на дзевяць рублёў (0,3%) да 3,055 рублёў. У параўнанні пачаткам года ён павялічыўся на 1,83%. У адносінах да еўра рубель абясцэніўся на амаль 2 рублі (0,05%) да 4,408 рублёў. Такім чынам, з 31 снежня 2010 года курс еўра вырас на 10,98%.

У той жа час курс расійскага рубля за суткі паменшыўся на 0,31%, або 34 капейкі да 108,54. Пры гэтым з пачатку года ён вырас на 10,26%.

Следите за новостями так, как вам удобно:

Подпишитесь на новостную ленту Telegraf.by в удобном для вас сервисе и ничего не пропускайте!

Дзен Новости Google Новости Telegram Facebook VK.com OK.ru Пульс