Беларускі школьнік другі год запар стаў абсалютным пераможцам IT-алімпіяды

23.08.2010 15:20
Архив Редакция

Дзевяцікласнік з Гомелю Генадзь Караткевіч заваяваў першае месца на 22-й Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы, набраўшы 778 з 800 магчымых балаў. Упершыню ў гісторыі IT-алімпіядаў беларускі школьнік стаў абсалютным пераможцам другі год запар.

Сёлета Міжнародная алімпіяда па інфарматыцы праходзіла ва ўніверсітэце ў Ватэрлоа ў Канадзе. У ёй прынялі ўдзел 300 школьнікаў з 83 краін. Беларуская каманда, у склад якой увайшлі чатыры старшакласнікі, якія выступілі вельмі годна: усе чацвёра апынуліся на п’едэстале гонару.

Па словах галоўнага інспектара ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі міністэрства адукацыі Беларусі Ірыны Кірыновіч, у гэтым годзе юным інтэлектуалам давялося вырашаць задачы ў дастаткова складаных умовах: літаральна за тры тыдні да алімпіяды змяніліся яе правілы, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.

«Тым не менш, упершыню ў гісторыі міжнародных алімпіядаў па інфарматыцы беларускі школьнік стаў абсалютным пераможцам двойчы запар, што, вядома, узрушыла сусветную супольнасць», — распавяла Ірына Кірыновіч.

«У другі дзень спаборніцтваў была адна задача, якую трэба было абавязкова рашыць для таго, каб выйграць. І калі я яе рашыў, я вельмі ўзрадаваўся», — падзяліўся сваімі ўражаннямі пераможца 22-й Міжнароднай алімпіяды навучэнцаў па інфарматыцы Генадзь Караткевіч.

Как вам новость?
Головоломки