Беларускі спадарожнік выведуць на арбіту ў 2011 годзе

30.11.2010 12:42
Архив Редакция

У Беларусі завершаны працы па стварэнні Цэнтру кіравання палётамі новага касмічнага апарата дыстанцыйнага зандавання Зямлі. Беларускі спадарожнік выведуць на арбіту разам з расійскім кластарным запускам у 2011 годзе. Новы касмічны апарат будзе лягчэйшы і больш манеўраны за папярэдні. Яго вага складзе каля 400 кілаграмаў.

Па словах старшыні прэзідыуму Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіла Мясніковіча, асаблівую ўвагу трэба надаць падрыхтоўцы беларускіх прадпрыемстваў да выкарыстання касмічных дадзеных. Гаворка ідзе аб лясной гаспадарцы, прагназаванні надзвычайных сітуацый, складанні прагнозу надвор’я і гэтак далей, перадае «Народная воля».

Як раней паведамляў Тэлеграф, для беларускіх навукоўцаў у 2011-2015 гадах адным з прыярытэтных напрамкаў стануць касмічныя тэхналогіі. «У рэспубліцы няма сваёй касмічнай прамысловасці і касмічнай навукі, таму мы каперуемся з РФ», — сказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналогіях Беларусі Уладзімір Нядзілька. Гэта напрамак развіваецца ў рамках саюзных праграмаў.

Как вам новость?