Беларускі спецназавец загінуў на палігоне

11.06.2010 11:21
Архив Редакция

Камісія міністэрства абароны і Беларускай ваеннай пракуратуры высвятляе падрабязнасці няшчаснага выпадку, які адбыўся падчас правядзення планавых заняткаў па баявой падрыхтоўцы. У выніку неасцярожнага абыходжанне са зброяй вайсковец тэрміновай ваеннай службы сіл спецыяльных аперацый атрымаў раненні, не сумяшчальныя з жыццём.

Ваеннае ведамства выказала спачуванне родным і блізкім пацярпелага і запэўніла ў тым, што сям’і будзе аказана ўся неабходная дапамога, паведамілі ў міністэрстве.

Пры гэтым імя загінулага салдата, нумар яго часткі і месца правядзення планавых заняткаў у міністэрстве абароны не ўдакладнілі.

Как вам новость?
Головоломки