Беларускі спецназавец загінуў падчас скачку з парашутам

24.06.2010 13:40
Архив Редакция

Падчас выканання скачку з парашутам прапаршчык аднаго з мабільных злучэнняў сіл спецыяльных аперацый Узброеных cіл атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём. Абставіны здарэння ў цяперашні час высвятляе сумесная камісія міністэрства абароны і следчая група Беларускай ваеннай пракуратуры.

Па факце гібелі прапаршчыка, віцебская міжгарнізонная ваенная пракуратура ўжо завяла крымінальную справу па ч. 1 арт. 456 крымінальнага кодэксу Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Падрабязную інфармацыю аб асабістых дадзеных загінулага і аб месцы здарэння абароннае ведамства не агалошвае.

Як паведамляў Тэлеграф, раней няшчасны выпадак з ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы сіл спецыяльных аперацый адбыўся падчас правядзення планавых заняткаў па баявой падрыхтоўцы. Атрыманыя раненні таксама аказаліся не сумяшчальныя з жыццём.

Как вам новость?
Головоломки