Беларускі "Свабодны тэатр" атрымаў амерыканскую ўзнагароду

19.05.2011 10:17
Архив Редакция

У ноч з 15 на 16 траўня ў цэнтры Манхэтэна (Нью-Ёрк, ЗША) у клубе Webster Hall абвясцілі лаўрэатаў 56-й штогадовай прэміі Obie ў галіне тэатральнага мастацтва. Сярод пераможцаў конкурсу апынуўся і беларускі "Свабодны тэатр", які атрымаў узнагароду Роса Вэтзтана і прэмію ў памеры адной тысячы даляраў.

Таксама грашовае ўзнагароджанне ў памеры 2,5 тыс. даляраў атрымалі тэатры Metropolitan Playhouse і Wakka Wakka. Вядучымі конкурсу былі акцёры Шэран Эпата Меркерасан і Дэвід Хайд Пірс, узнагароды ўручалі Алек Болдуін, Лін-Мануэль Міранда, Ніна Арыанда і іншыя. У склад журы ўвайшлі шэсць тэатральных крытыкаў, рэжысёраў і драматургаў — Майкл Фейнгалд, Алексіс Салоскі, Хільан АЛС, Дэвід Генры Хван, Эван Ёнуліс і Эндзі Пропст.

Пераможцамі ў намінацыях конкурсу сталі п’еса «The Elaborate Entrance of Chad Deity», прызнаная найлепшай новай амерыканскай п’есай, і тэатральны дзеяч Рэнэ Буш, які атрымаў ўзнагароду за жыццёвыя дасягненні. З поўным спісам лаўрэатаў конкурсу можна азнаёміцца тут.

Как вам новость?
Головоломки