Беларуска Якімава перамагла другую ракетку свету

23.07.2010 10:55
Архив Редакция

Беларуская тэнісістка Анастасія Якімава, якая займае 129-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла 22 ліпеня другую ракетку планеты сербку Алену Янкавіч на турніры ў славенскім Портаражы з прызавым фондам 220 тыс. даляраў і выйшла ў чвэрцьфінал спаборніцтваў.

Беларуска саступіла ў першым сэце — 1:6, затым выйграла другі — 6:3 і лідзіравала ў трэцім — 1:0, пасля чаго знакамітая суперніца адмовілася ад працягу барацьбы, спаслаўшыся на траўму левай шчыкалаткі, паведамляе БелТА.

На наступнай стадыі Анастасія Якімава сустрэнецца з расіянкай Ксеніяй Пярвак (99-е месца ў сусветнай класіфікацыі).

Пераможца турніру атрымае 37 тыс. даляраў.

У парным разрадзе турніру ў Славеніі Анастасія Якімава ў дуэце з турчанкай Іпек Сенаглу выбылі з барацьбы ў першым коле, прайграўшы расійска-славенскаму тандэму Алена Бовіна / Андрэя Клепач — 2:6, 3:6.

Как вам новость?