Беларуска выйграла залатыя медалі на чэмпіянаце Еўропы па веласпорце

13.09.2010 12:28
Архив Редакция

Беларуска Аксана Папко выйграла два золаты на чэмпіянаце Еўропы па веласпорце на трэку, які праходзіць у расійскім Санкт-Пецярбургу. У турніры ўдзельнічаюць гоншчыкі да 23 гадоў і юніёры да 18 гадоў.

У катэгорыі да 23 гадоў Аксана Папко стала найлепшай у індывідуальнай гонцы пераследу на 3000 метраў, а таксама ў групавой гонцы па ачках, перадае БелТА.

У індывідуальнай гонцы пераследу на 3000 метраў Аксана Папко паказала вынік 3 хв. 42,301 сек. і апярэдзіла срэбную медалістку Люцыю Залешку з Чэхіі (3 хв. 49,762 сек.) больш чым на 7 сек. Бронзавым прызёрам стала Вайда Пікаўскайце з Літвы — 3 хв. 44,871 сек. Яшчэ адна беларуска Ірына Кручкова заняла шостае месца.

У групавой гонцы па ачках Аксана Папко набрала 38 балаў. У срэбнай медалісткі Марты Тальіферы (Італія) — 32 ачкі, бронза дасталася Жульен Дор (Бельгія) — 31. Беларуска Ірына Кручкова заняла чацвертае месца.

У групавой гонцы па ачках сярод юніёрак да 18 гадоў беларуска Вольга Масюковіч заняла дзясятае месца.

У мужчынскай частцы спаборніцтваў сярод спартоўцаў да 23 гадоў зборная Беларусі (Арцём Маліноўскі, Сяргей Сакавец, Яўген Шамсонаў, Андрэй Снітко) заняла 11-е месца ў каманднай гонцы пераследу на 4000 метраў.

У групавой гонцы па ачках Арцём Маліноўскі заняў восьмае месца, Андрэй Снітко — 17-е.

У спаборніцтвах юніёраў Ігар Камінскі быў 16-м у спрынце.

Как вам новость?