Беларускае дызпаліва заваёўвае рынак Прыбалтыкі

14.06.2010 12:14
Архив Редакция

Беларускае дызельнае паліва паступова заваёўвае рынак балтыйскіх краінаў. У прыватнасці, як паведамляюць літоўскія СМІ, грамадзяне Латвіі ў цяперашнім годзе набываюць менш літоўскага бензіну, чым беларускага. Акрамя таго, аб'ёмы продажу беларускага дызпаліва ў Латвіі перавышаюць аб'ёмы продажаў літоўскага дызельнага паліва.

Так, у першым квартале гэтага года на рынку Латвіі беларускае дызпаліва склала 38,6%, літоўскае — 24,9%. За чатыры месяцы рынак дызпаліва Orlen Lietuva (адзіны ў балтыйскіх краінах нафтаперапрацоўчы завод) у Латвіі паменшыўся напалову, перадае DELFI.

У Літве аб’ёмы продажу беларускага дызпаліва таксама растуць. Як распавёў старшыня Асацыяцыі літоўскіх гандляроў палівам Дайнюс Яненас, імпарцёры пакуль завозяць невялікую колькасць беларускага дызпаліва. Аднак, становішча зменіцца, лічыць літоўскі эксперт.

«Імпартаваць дызпаліва стала прасцей праз больш ліберальныя умовы. Акрамя таго, прадпрымальнікаў да канца 2009 года спынялі абавязацельствы перад Orlen Lietuva. Думаю, што частка беларускага дызпаліва на літоўскім рынку будзе павялічвацца, бо прывозіць яго выгадна», — адзначыў Дайнюс Яненас.

Как вам новость?