Беларускае ТБ абвінавачвае Расію ў арганізацыі рэвалюцыі праз сацсетку

27.06.2011 12:14
Архив Редакция

Аналітыкі галоўнага беларускага тэлеканала 26 чэрвеня жорстка раскрытыкавалі дзеянні расійскага кіраўніцтва, а таксама расійскіх СМІ напярэдадні пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Беларускія тэлевізійнікі абвінавацілі Расію ў наўмысным ігнараванні святочных мерапрыемстваў 22 чэрвеня, якія праводзяцца ў Беларусі, а таксама ў піяры і рэжысуры рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі.

Так, у негатыўным святле беларускія тэлевізійнікі выставілі той факт, што прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў, нягледзячы на запрашэнне беларускага кіраўніцтва, не прыехаў у Берасце з нагоды 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Аднак аб тым, што Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу таксама не прыняў запрашэнне Дзмітрыя Мядзведзева наведаць 22 чэрвеня Маскву, беларускія тэлевізійнікі замаўчалі.

Акрамя таго, асаблівы ўпор быў зроблены на тое, што 22 чэрвеня расійскія СМІ фактычна праігнаравалі памятныя мерапрыемствы, якія прайшлі з нагоды гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі. У якасці тлумачэння дадзеных фактаў аналітыкі афіцыйнага беларускага тэлебачання вылучаюць дзве версіі.

«Ці гэта новая (а можа дакладней сказаць — старая) палітыка Расіі ў адносінах да Беларусі, або ў Маскве традыцыі баявога братэрства, агульная гістарычная памяць, памяць аб Вялікай вайне ўжо наогул нічога не каштуе», — адзначыў Юры Пракопаў у сваёй аўтарскай праграме «У цэнтры ўвагі».

БТ абвінавачвае расійскія СМІ ў ігнараванні памятных мерапрыемстваў у Беларусі

Па словах вядучага Юрыя Пракопава, замест асвятлення памятных мерапрыемстваў расійскія федэральныя тэлеканалы аддалі перавагу паказваць акцыю актывістаў інтэрнэт-супольнасці «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». Асаблівы ўпор Юры Пракопаў робіць на тое, што несанкцыянаваная пратэстная акцыя, якая прайшла 22 чэрвеня ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, была ініцыяваная ў расійскай сацыяльнай сетцы і прарэкламаваная на расійскіх інтэрнэт-сайтах і расійскімі СМІ.

На думку Юрыя Пракопава, да гэтага датычная «алігархічная Расія», якая «спрабуе выкарыстоўваць складанае эканамічнае становішча Беларусі, каб танна купіць яе ўласнасць».

Аналітыкі галоўнага тэлеканала краіны перакананыя, што падобнае асвятленне беларускай рэальнасці непасрэдна санкцыянавана кіраўніцтвам Расіі.

«Прычына ўсяго гэтага відавочная — паказаць мерапрыемства ў Берасці, значыць, паказаць прэзідэнта Лукашэнку. Паказаць ўрачыстасці ў Берасці, значыць паказаць тысячы самых розных людзей: і ветэранаў, і моладзь, якая не гойсаюць па плошчах, а любяць сваю Радзіму і шануюць нашу агульную памяць. Паказаць ўрачыстасці ў Берасці гэта значыць паказаць, што ніякай смуты ў Беларусі няма, што краіна адзіная і што любы крызіс мы пераможам, як нашы дзяды і прадзеды перамаглі фашысцкую поскудзь. Гэта не супадае з замовай звыш. Для сваіх СМІ ў дачыненні да Беларусі расійскія паліттэхнолагі і высокія чыноўнікі выпісалі адзін рэцэпт: альбо дрэнна, альбо нічога», — заявіў Юры Пракопаў.

Как вам новость?
Головоломки