Беларускае зямляцтва асудзіла дзеянні анархістаў у Пецярбургу

29.09.2010 16:26
Архив Редакция

Прадстаўнікі беларускага зямляцтва ў Санкт-Пецярбургу асудзілі акцыю анархістаў, якія сёння, 29 верасня, уварваліся ў будынак пецярбургскага аддзялення пасольства Беларусі ў Расіі. Пра гэта заявіў старшыня беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі ў Санкт-Пецярбургу Мікалай Русакевіч.

«Гэта агідна, калі людзі ідуць на падобныя акцыі, звязаныя з гвалтам і хамствам. Падобныя дзеянні недапушчальныя. Ёсць жа цывілізаваныя метады вырашэння праблемаў. Але падаплёка ў тым, што анархісты не прызнаюць законаў», — цытуе Мікалая Русакевіча БалтИнфо.

Старшыня беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі ў Санкт-Пецярбургу выказаў надзею на тое, што расійскія праваахоўныя органы справядліва кваліфікуюць дзеянні членаў руху анархістаў.

Как вам новость?
Головоломки