Беларускага гастарбайтара ў Чувашыі пасадзілі на 14 гадоў

31.03.2010 16:13
Архив Редакция

У Рэспубліцы Чувашыя (Расійская Федэрацыя) грамадзяніна Беларусі асудзілі да 14 гадоў калоніі за згвалтаванне 12-гадовай дзяўчынкі. У прэс-службе пракуратуры рэспублікі адзначылі, што за маленькай пацярпелай захоўваюць права прад'явіць у суд грамадзянскую позву пра спагнанне маральнай шкоды.

Грамадзянін Беларусі, Андрэй Болбас, які прыехаў у рэспубліку Чувашыя на заробкі, адразу ж пасля прыезду пазнаёміўся з жанчынай, якая адна выхоўвала няпоўнагадовую дачку.

Па словах супрацоўнікаў праваахоўных органаў, у адзін з дзён, калі маці сышла на працу, а школьніца засталася дома, злачынец, пагражаючы забойствам, прымусіў дзіця распрануцца, а пасля згвалтаваў яе.

У міліцыі сцвярджаюць, што дзяўчынка спачатку баялася прызнацца маці, але жанчына ўсё зразумела і заявіла на палюбоўніка ў міліцыю.

Как вам новость?
Головоломки