Беларуская апазіцыя адправілася на канферэнцыю ў Маскву

30.08.2010 10:23
Архив Редакция

Сёння, 30 жніўня, у Маскве пройдзе канферэнцыя па праблемах расійска-беларускіх адносінаў. З боку беларускай апазіцыі на сустрэчу накіраваліся лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька, яго намеснік, прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Яраслаў Раманчук і кіраўнік партыі "Справядлівы свет" Сяргей Калякін.

«Мы стварылі жыццяздольную пляцоўку для ўзаемадзеяння палітыкаў, экспертаў, журналістаў. Ёсць попыт і патрэба ў падобным мерапрыемстве і дыскусіі», — адзначыў Анатоль Лябедзька.

На думку лідара АГП, усё больш людзей разумее, што неабходна выпрацаваць адказныя рашэнні, датычныя беларуска-расійскіх адносін, прыцягваць грамадзянскую супольнасць, перадае прэс-служба партыі.

Яраслаў Раманчук прагназуе, што за працай канферэнцыі будзе назіраць шмат структур і людзей. «Мы трапляем у нішу актуальнай, жывой тэмы, якая абмяркоўваецца як у калідорах улады, так і сярод сярэднестатыстычных расійцаў і беларусаў. У мінулым годзе мы прапанавалі правесці перазагрузку беларуска-расійскіх адносінаў. Наступныя падзеі даказалі, што вектар быў зададзены правільна», — заявіў Яраслаў Раманчук.
 
Летась ў Мінску праходзіла аналагічная канферэнцыя. Тады ў мерапрыемстве прынялі ўдзел 120 чалавек, у тым ліку палітыкі, журналісты, дыпламатычны корпус.

Как вам новость?
Головоломки