Беларуская яхтсменка выйграла этап Кубку Еўропы

31.08.2010 13:51
Архив Редакция

У польскім Пуцку адбыўся чарговы этап Кубку Еўропы па парусным спорце.

У класе «Лазер-Радыял» перамогу па выніках васьмі гонак атрымала беларуская яхтсменка Тацяна Драздоўская, паведамляе сайт Беларускай федэрацыі паруснага спорту.

Такім чынам, у гэтым сезоне на яе рахунку ўжо тры перамогі ў этапах Кубку Еўропы.

Как вам новость?