Беларуская мытня спыніла нелегальны ўвоз касметыкі на 500 тыс. даляраў

05.08.2010 16:55
Архив Редакция

Супрацоўнікі Віцебскай мытні 3 жніўня спынілі спробу нелегальнага ўвозу касметычнай прадукцыі на суму каля 1,5 млрд. рублёў. (504,3 тыс. даляраў). Грамадзянін Літвы спрабаваў правезці тавар у Беларусь без суправаджальных дакументаў. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі.

Падчас правядзення спецыяльнага мерапрыемствы на памежным пункце мытнага афармлення «Урбаны» супрацоўнікі мытні затрымалі грузавы аўтамабіль Renault з паўпрычэпам. Пры даглядзе аўтамабіля высветлілася, што ў кіроўцы няма таварасуправаджальных дакументаў на частку грузу. Па факце дадзенага правапарушэння ў цяперашні момант праводзіцца праверка.

Супрацоўнікі Магілёўскай мытні канфіскавалі 35 тон кавуноў

Таксама на днях супрацоўнікі аддзелу па барацьбе з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі Магілёўскай мытні выявілі тры факты нелегальнай транспарціроўкі і захоўвання кавуноў на тэрыторыі рэспублікі. Па папярэдніх дадзеных ДМК, агульны кошт сканфіскаваных кавуноў, якія знаходзіліся ў Беларусі без адпаведных таварасуправаджальных дакументаў, складае каля 54 млн. рублёў.

Як паведамілі ў ДМК, канфіскаваны тавар перадалі ў Камісію па працы з маёмасцю, звернутай у даход дзяржавы. У найбліжэйшы час кавуны паступяць у гандлёвую сетку Магілёўскай вобласці. Восем тон кавуноў не прайшло гігіенічную экспертызу па арганалептычных паказчыках і было знішчана.

У цяперашні час ужо вядзецца адміністрацыйны працэс па ч. 4 арт. 12.17 КаАП Беларусі. Справы па двух іншых фактаў правапарушэнняў накіравалі ў гаспадарчы суд па Магілёўскай вобласці.

Как вам новость?
Головоломки