Беларуская рок-князёўна заўчасна пайшла з жыцця

08.12.2010 11:49
Архив Редакция

Увечары 7 снежня беларуская рок-спявачка Вольга Самусік пайшла з жыцця. Прычынай смерці спявачкі, якая не дажыла да 25-годдзя, паслужыла працяглая пнеўманія і некалькі сур'ёзных аперацый.

Вольга Самусік спявала ў гуртах «Тарпач», Žygimont Vaza, Hasta La Fillsta. У 2007 годзе на цырымоніі «Рок-каранацыя» атрымала званне рок-князёўны.

Таксама Вольга Самусік займалася журналістыкай.

Как вам новость?
Головоломки