Беларуская тэлекампанія звольніла аўтара парадыйнага роліка на Лукашэнку

26.11.2010 12:10
Архив Редакция

Беларуская дзяржаўная тэлерадыёкампанія звольніла аднаго са сваіх супрацоўнікаў, які размясціў на відэахостынгу YouTube ролік "Схавай бабулін пашпарт!", прысвечаны будучым прэзідэнцкім выбарам у краіне. Студэнт-завочнік Акадэміі мастацтваў Яўген Шапчыц працаваў на Белтэлерадыёкампаніі інжынерам відэамантажу. Пасля з'яўлення роліка на YouTube Шапчыца, паводле яго слоў, "выклікалі да кіраўніцтва і папрасілі напісаць заяву аб звальненні па ўласным жаданні", што ён і зрабіў.

Відэа, у якім выкарыстоўваюцца прамыя і ўскосныя алюзіі на прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, сабрала на YouTube 30000 праглядаў, пасля чаго было заблакавана. Аднак, неўзабаве ролік, які стаў першай курсавой працай Шапчыцы ў Акадэміі мастацтваў, быў паўторна загружаны ўжо іншымі карыстальнікамі і распаўсюджаны на сотнях сайтаў.Па сюжэце, да пажылой жанчыны перад выбарамі прыходзяць людзі, агітуюць за аднаго з кандыдатаў, і ўгаворваюць падпісацца за яго. Унук жанчыны, са свайго боку, хавае пашпарт бабулі і такім чынам замінае ёй падтрымаць непажаданага, на яго думку, кандыдата. Ролік сканчаецца заклікам «Выратуй краіну. Схавай бабулін пашпарт». Пры гэтым пазначана дата галасавання на прэзідэнцкіх выбарах — 19 снежня.Крыніца: Корреспондент.net

Как вам новость?
Головоломки