Беларуская вёска патрапіла ў дзясятку найлепшых месцаў свету для сустрэчы Раства

09.12.2010 16:37
Архив Редакция

Амерыканскі навіновы тэлеканал CNN (Cable News Network) склаў рэйтынг дзесяці найлепшых месцаў ва ўсім свеце для таго, каб адзначыць Каляды. У дзясятку лепшых трапіла і беларуская вёска Пагост. Між тым аўтар рэйтынгу Ціфані Лэм (Tiffany Lam) не патлумачыла, якім чынам у ЗША даведаліся пра існаванне беларускай вёскі Пагост.

Беларускую вёску «абагналі» ў рэйтынгу толькі нямецкі Нюрнберг (другое месца) і ісландскі Рэйк’явік (першае месца).

«Можа быць, замежным турыстам будзе складана трапіць у Беларусь, аднак недаступнасць краіны кампенсуецца шакавальнымі каляднымі традыцыямі», — лічыць аўтар рэйтынгу.

Ціфані Лэм таксама прывяла прыклад падобных традыцый: «Беларускі святочны сезон звязаны з Калядамі, народным абрадам, які першапачаткова быў паганскім святам, але пазней быў сумешчаны з Раством і Новым годам. У такіх вёсках, як Пагост, на Каляды бабулі п’юць гарэлку з бутэлек, а моладзь наладжвае народныя прадстаўленні для ўсяго мясцовага насельніцтва. Жыхары вёскі апранаюцца ў касцюмы жывёлаў і нясуць звярыныя галавы на палках, калі ходзяць калядаваць па наваколлях».

Ціфані Лэм, аднак, не ўдакладняе, пра якую менавіта з шасці беларускіх вёсак Пагост ідзе гаворка. У якасці пацверджання сваіх слоў яна прыводзіць фатаграфію Віктар Драчова, зробленую для агенцтва France-Presse (AFP).

Thumbnail image for Thumbnail image for Thumbnail image for фото Виктора Драчева.jpgТоп-10 найлепшых месцаў для сустрэчы Раства:

1. Рэйк’явік (Ісландыя)
2. Нюрнберг (Нямеччына)
3. Пагост (Беларусь)
4. Зальцбург (Аўстрыя)
5. Сіднэй (Аўстралія)
6. Нью-Ёрк (ЗША)
7. Ганконг (Кітай)
8. Сан-Хуан (Пуэрта-Рыка)
9. Лондан (Вялікабрытанія)
10. Бостан (ЗША)

Магчыма, здымак зроблены 7 студзеня 2005 года, паколькі ў гэты дзень быў зняты падобны на яго (гл. уверсе навіны), які падпісаны так: «Свята Каляды. За 180 км ад Мінску». Прыкладна на такой адлегласці ад Мінску знаходзіцца вёска Пагост Магілёўскай вобласці.

Как вам новость?
Головоломки