Беларускія афіцэры будуць удзельнічаць у вучэннях АДКБ у Расіі

07.10.2010 12:13
Архив Редакция

Пяць афіцэраў Узброеных сіл Беларусі прымуць удзел у актыўнай фазе сумесных аператыўна-тактычных вучэнняў "Узаемадзеянне-2010" з воінскімі кантынгентамі Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспекі.

Прадстаўнікі беларускіх Узброеных сіл будуць удзельнічаць у вучэннях на пасадах афіцэраў камандавання і штаба КСАР АДКБ, перадае БелаПАН.

Вучэнні пройдуць на тэрыторыі Прыволжска-Уральскай ваеннай акругі Узброеных сіл Расіі ў горадзе Чабаркуль.

Как вам новость?
Головоломки